Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

У крамах можна набыць камплект пакетаў са спецыяльнымі стужкамі для іх закрыцця, але не заўсёды імі зручна карыстацца. Адсюль і бяром самы відавочны спосаб выкарыстання прышчэпак — імі можна закрываць пакеты са спецыямі, макаронай, замарожанай гароднінай і любымі іншымі прадуктамі, піша onet.pl.

Таксама прышчэпкі спатрэбяцца падчас выпякання тартоў і пірагоў. Калі вы пакрыеце форму паперай для выпякання, прымацуйце паперу да формы прышчэпкамі, і тады ўся канструкцыя будзе нашмат мацнейшай. Паспрабуйце, і вы заўсёды будзеце так рабіць.

Цэтлік вашага чайнага пакеціка пастаянна падае ў кубак? Проста прымацуйце яго да кубку прышчэпкай, і праблема вырашаная.

Калі вы нешта варыце, напрыклад, суп ці бульбу, вам можа спатрэбіцца пастаянна перамешваць страву падчас гатавання. Зручна, калі лыжку для гэтага можна пакінуць у рондалі, але што рабіць, калі яна раптам саслізне ў суп? Не саслізне, калі прымацаваць яе прышчэпкай да рондаля. А калі прымацаваць да верхняга краю рондаля дзве прышчэпкі і пакласці на іх лыжку, яна не толькі не ўпадзе, але і не нагрэецца.

«За $3 я магу харчавацца цэлы дзень». Як беларуска жыве ў Інданезіі

Ад 30 квадратаў. Якія сучасныя мікрадамы прадаюць у ваколіцах Мінска

Беларуска пераехала ў Паўднёвую Карэю. Як там жывецца?

Клас
9
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2