Візіт Зянона Пазянка ва Украіну рыхтаваўся некалькі месяцаў.

Палітык расказаў, што ён сустракаўся ў Вярхоўнай радзе з камітэтам знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

«Было пытанне аб тым, ці магчыма прызнаць Беларусь акупаванай дзяржавай. Мы напісалі лісты ва ўсе ўкраінскія ўстановы. Камісія падрыхтавала праект, які пастаўлены на чаргу. Сутнасць гэтага праекта ў тым, што гэта будзе заява, якая асуджае акупацыю Беларусі расійскімі войскамі».

Палітык таксама падзяліўся дэталямі сустрэчы з каліноўцамі. Такіх сустрэч было шэсць.

«Тры разы — з кіраўніцтвам палка. Сутыкаліся з батальёнамі «Волат», «Ліцвін» і вучэбкай. Былі ў Бахмуце непасрэдна. На нулявую лінію мы не ездзілі, але былі ў Бахмуце на адлегласці прыблізна двух кіламетраў.

Нам пашанцавала: была імгла, туман, дроны не лёталі, па нас не стралялі, хоць стральба там ідзе ўвесь час», — распавёў Зянон Пазняк.

Зянон Пазняк у Бахмуце. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Зянон Пазняк у Бахмуце. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Чытайце таксама: «Да таго, чым займаўся ў мірным жыцці, у мяне цяпер антыпатыя». Баец палка Каліноўскага расказаў, што адбываецца ў Бахмуце і апісаў тактыку расійскага войска

Ён наведваў таксама шпіталь у Кіеве, дзе знаходзяцца параненыя ваяры.

«Мы лічым, што полк — гэта тая баявая адзінка, якая з’яўляецца адначасна адзінка палітычнай», — дадаў ён. Палітык абмяркоўваў там супрацоўнітва «Вольнай Беларусі» і іншых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый з палком Каліноўскага.

Зянон Пазняк агучыў галоўны вынік паездкі:

«Вядуццца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры Рады Бяспекі з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыі Беларусі Расейскай Федэрацыяй».

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук патлумачыў, навошта гэта структура.

«Багата закідаў ідзе ў бок палка, што пачынаем занадта пераймацца палітыкай, што мы вайсковае ЗСУ, лезем не зусім у сваю справу. Менавіта дзеля таго, каб спыніць закіды ў наш бок, мы ствараем ваенна-палітычны суб'ект. Цяпер ён будзе больш прадстаўнічыя функцыі несці».

Новая структура, па словах Кабанчука, патрэбна таксама, каб наладзіць сталыя кантакты Украіны з беларускай палітычнай апазіцыяй.

Ён распавёў, што ў Раду найхутчэй будуць уваходзіць каліноўцы, якія ўжо спынілі свае кантракты з тых ці іншых прычын. Але не толькі — змогуць далучыцца палітычныя актывісты, якія жывуць у розных краінах.

Прадстаўнічыя функцыі Рады будзе ажыццяўляць Вадзім Кабанчук, Зміцер Шчыгельскі і Павел Вусаў.

Візіт Зянона Пазняка ва Украіну. Што вядома і хто яго суправаджае

Фотафакт: Зянон Пазняк сустрэўся з тройчы параненым на фронце Дзянісам Урбановічам

Клас
62
Панылы сорам
22
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
6