Гандлёвы цэнтр пачалі будаваць яшчэ ў 2013 годзе. Звонку ён выглядае практычна завершаным. 

Тэрыторыя займае 10 гектараў. Цяпер усе працы вядуцца ўнутры.

Крамы будуць размешчаныя на першым паверсе.

Асноўным арандатарам стане дробнааптовы і рознічны дыскаўнтар. На многія памяшканні арандатары яшчэ не знойдзены.

У гандлёвым цэнтры будзе аддзяленне «БСБ-Банка» са спецыяльным сховішчам, дзе можна будзе арандаваць банкаўскую ячэйку.

Унутры будзе таксама крыты харчовы рынак. Тут можна будзе купіць фермерскія прадукты: сыры, масла, малако, свежую гародніну і садавіну, мяса, кандытарскія вырабы ручной работы.

Вось як рынак выглядае на рэндарах:

 

Памяшканне пад рэстаран таксама стаіць без арандатара.

 

На другім узроўні размесцяцца офісныя памяшканні.

Адкрыццё гандлёвага цэнтра запланаванае на 1 чэрвеня.

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0