Сястра Аляксандры Марыя расказала блогу «Людзі», што апошні раз яны размаўлялі ўчора ўвечары. «Пасля гэтага яна больш не выходзіла на сувязь. Без сувязі таксама яе блізкія. Мая сяброўка з Турцыі кажа, што да яе ніяк не даехаць, бо дарогі перакрытыя.
У пасольстве Беларусі ў Турцыі паведамілі, што з Аляксандрай Акпінар з раніцы спрабуюць звязацца рознымі спосабамі. Пакуль што звестак аб яе месцазнаходжанні няма.
Спачатку паведамлялася, што прапаў і муж Аляксандры Акпінар, але пасля высветлілася, што ён знаходзіцца ў бальніцы з пераломам нагі.