З захапленнем назіраю, як чэхі ставяцца да сваёй прыроды. У рэгіёне Маравія перад дарожнікамі паўстала дылема —

трэба было абрэзаць ці проста высечы старыя дрэвы на двухкіламетровай алеі так, каб яны не стваралі пагроз кіроўцам, але адначасова каб захавалася прыгажосць гасцінца і біяразнастайнасць, бо ў дрэвах жыве шэсць гатункаў розных казуркаў і кажаноў.

І ім гэта ўдалося. Упраўленне дарог Чэхіі, якому належыць адрэзак зямлі, звярнулася па дапамогу ў Агенцтва аховы прыроды і ландшафту, і яны разам распрацоўвалі план. «Аперацыя» дашліфоўвалася год, а тэрміны ў выніку пераносіліся, каб былі мінімальныя страты.

І вось гэтымі днямі адбываецца фінал.

Энтамолагі абследавалі кожнае дрэва і па кожным прымалі асабістае рашэнне, як ставіцца канкрэтна да яго.

Крыху далей ад дарогі ўжо пасадзілі новую дубовую алею (бачная на здымках), каб яна з часам замяніла першапачатковую.

Вось з якім трымценнем піша пра такія алеі часопіс Агенцтва аховы прыроды:

«Алеі і шэрагі дрэў суправаджалі чалавека ў яго падарожжах са спрадвечных часоў. Першыя ўзніклі ўжо ў Сярэднявеччы і піку папулярнасці дасягнулі ў эпоху барока і сталі неад'емнай часткай так званага складзенага пейзажу. Роля алей была не толькі эстэтычнай, яны спалучалі ў сабе ландшафтаўтваральную, стратэгічную (напрыклад, арыентаванне на мясцовасці, прыкрыццё надыходзячых войскаў) і вытворчую функцыю (алеі фруктовых дрэў кармілі надыходзячыя войскі). Гэтая шматфункцыянальнасць алей была настолькі важная, што запатрабавала змен у заканадаўстве (юрыдычныя абавязацельствы па стварэнні алей уздоўж новых дарог — дэкрэт Марыі Тэрэзіі ад 1752 г.)».

У гэтым стаўленні да старых дрэў, у прынцыпе, і ўвесь сакрэт — чаму Чэхія такая прыгожая краіна.

Чытайце таксама:

Найлепшыя — светлыя і смаляністыя. Як і навошта збіраюць ураджай з яловых плантацый

Клас
40
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0