Фота: French Army, AP

Фота: French Army, AP

Злучаныя Штаты аказваюць моцны ціск на сваіх саюзнікаў і партнёраў на Блізкім Усходзе, каб яны дапамаглі выгнаць ПВК «Вагнер» з Судана і Лівіі, дзе апошнія гады расійскія найміты значна пашырылі сваю прысутнасць на фоне бушуючых там канфліктаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на ананімных мясцовых чыноўнікаў блізкаўсходніх краін.

Па іх словах, ЗША, акрамя нядаўняга ўводу санкцый супраць Яўгена Прыгожына і яго наймітаў, усяляк імкнуцца націснуць на вайсковых лідараў Судана і Лівіі з мэтай разрыву іх адносін з гэтай транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй, якая з'яўляецца «ценявым прыдаткам Крамля і Мінабароны Расіі».

«Амерыканцы ўвесь час гавораць пра «Вагнер». Гэта галоўная тэма на кожных нашых сустрэчах», — сказаў неназваны егіпецкі высокапастаўлены чыноўнік.

У адной з такіх сустрэч у студзені ўдзельнічаў дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс, які, па словах мясцовых чыноўнікаў, заклікаў егіпецкае кіраўніцтва дапамагчы пераканаць суданскіх вайскоўцаў перастаць карыстацца паслугамі наймітаў «Вагнера» і не прадстаўляць ім сваю тэрыторыю для аперацый па ўсёй Афрыцы. 

Таксама ў студзені Бёрнс праводзіў такія ж перамовы ў Лівіі, дзе сустракаўся і з афіцыйным урадам у Трыпалі, і з альтэрнатыўным урадам генерала Хафтара ў Бенгазі. Мэтай перамоў было выбіць глебу з-пад ног расійскіх наймітаў, якія моцна нажываюцца на канфлікце ў краіне.

«Па словах мясцовых чыноўнікаў, пакуль няма доказаў таго, што ціск ЗША даў вынікі і ў Судане, і ў Лівіі. Кіраўнік ЦРУ пры гэтым заявіў, што старанная праца ў гэтай сферы працягнецца і далей», — паведаміла агенцтва Associated Press.

Па інфармацыі амерыканскай і мясцовых блізкаўсходніх разведак, ПВК «Вагнер» на працягу многіх гадоў пасылала тысячы сваіх наймітаў у краіны Афрыкі для прасоўвання інтарэсаў Крамля на фоне сусветнай увагі, якая пастаянна павялічваецца, да велізарных рэсурсаў і перспектыў гэтага кантынента. 

У прыватнасці, вагнераўцы маюць цесныя сувязі з суданскімі военачальнікамі, якія зрынулі папярэднія ўлады Судана, а таксама з лівійскім генералам Халіфам Хафтарам, які заснаваў свой уласны ўрад на ўсходзе Лівіі і змагаецца супраць афіцыйных уладаў у заходняй частцы краіны, якія падтрымліваюцца ААН. 

«У адказ на гэта расійскія найміты атрымалі доступ да лівійскіх крыніц нафты і суданскіх прыіскаў золата, здабыча і продаж якіх дазваляе Расіі ўзбагачацца ў абыход санкцый», — піша агенцтва.

У ЗША лічаць, што для змены гэтай сітуацыі неабходна адмовіцца ад перамоўнай пазіцыі «Расія — гэта дрэнна, а ЗША — заўсёды добра» і проста прапанаваць краінам, якія супрацоўнічаюць з расійскімі наймітамі, больш карысную альтэрнатыву, бо «Вагнер» — гэта ўсяго толькі бізнэс, і ён становіцца менш прывабным на рынку на фоне больш выгадных прапаноў.

Чытайце яшчэ:

Кулеба заявіў, што Лаўроў не змог трапіць у дзве афрыканскія краіны 

СМІ напісалі, што ЗША прапаноўвалі Расіі і Украіне абмяняць тэрыторыі на мір 

Арабскі свет больш не падтрымлівае дзеянні Расіі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3