Праца сэрвісу запісу да лекараў inmed.by прыпыненая пасля ўцечкі звестак
Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных вырашыў прыпыніць апрацоўку персанальных даных у інфармацыйным рэсурсе inmed.by тэрмінам на 6 месяцаў. Пра гэта ў цэнтры паведамілі 2 лютага. Сайт inmed.by цяпер не працуе, на яго галоўнай старонцы размешчана «заглушка».
Прыпыненне дзейнасці адбылося па выніках пазапланавай праверкі ТАА «Інмедбай» па факце ўцечкі персанальных звестак 14,5 тысячы карыстальнікаў яго сайта inmed.by, які аказваў паслугі анлайн-запісу ў медыцынскія цэнтры.
У выкрадзенай базе, выстаўленай на продаж, утрымліваюцца персанальныя звесткі 14,5 тысячы карыстальнікаў гэтага рэсурсу, у тым ліку прозвішчы, імёны і нумары мабільных тэлефонаў фізічных асоб.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ