Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

«Зварыць» яйкі ўкрутую без вады можна некалькімі спосабамі. Для першага нам спатрэбіцца духоўка. Вам трэба старанна вымыць яйкі і выцерці іх насуха, потым разагрэць духоўку да тэмпературы 160 градусаў, расказвае dompelenpomyslow.pl.

Зручна запякаць яйкі ў духоўцы ў форме для кексаў — так вы зможаце паставіць іх у выемкі ў форме, што дапаможа захаваць яйкі цэлымі. Пастаўце яйкі ў разагрэтую духоўку на паўгадзіны, а потым пакладзіце іх у халодную ваду, каб спыніць працэс гатавання. Будзьце вельмі асцярожныя і, магчыма, нават выкарыстоўвайце кухонныя пальчаткі, бо яйкі будуць вельмі гарачыя. Калі яны астынуць, можна іх ачысціць.

Калі ў вас дома ёсць фрыцюрніца, можаце прыгатаваць яйкі ў ёй. Разагрэйце яе да 120 градусаў, пакладзіце ў яе яйкі і гатуйце іх 17 хвілін. Пасля гэтага асцярожна (яйкі будуць вельмі гарачыя!) пакладзіце іх у халодную ваду.

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны

Рэцэпт на выхадныя. Ёркшырскія пудынгі з прыправамі і цыбуляй — добрая святочная закуска

Клас
2
Панылы сорам
34
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3