Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры цяпер 45-гадовы самы тытулаваны беларускі тэнісіст займаецца бізнэсам. У Мінску ўжо шмат гадоў працуе спартыўны цэнтр Max Mirnyi Sport Center. А ў 2014 годзе Мірны стаў тварам касметычнай лініі MAX sport ад «Вітэкс». 

Цяпер жа на паліцах мінскіх крамаў заўважылі навінку: мерч Максіма Мірнага ў выглядзе шкарпэтак. Іх лінейку выпусціла прадпрыемства ў Віцебску.

Шкарпэткі тут самыя розныя: чорныя з белымі палоскамі, белыя з яркімі палосамі, шэрыя, мужчынскія, дзіцячыя… На этыкетцы — выява Мірнага.

Што да цаны, то каштуе Max Mirnyi-мерч у гэтым выкананні да 5 рублёў за пару шкарпэтак. Склад: 80% бавоўна, 20% — эластан і іншыя ніткі.

Чытайце таксама:

«Як раней не будзе. Будзе лепей». Выйшаў мерч з натхняльнымі цытатамі Андрэя Скурко

Полк Каліноўскага запусціў свой мерч. Грошы пойдуць на патрэбы вайскоўцаў

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4