У Расіі ўпершыню завялі справу за асабісты статус у WhatsApp. Прычым напісаная фраза была на карэйскай мове
Па даных ASTRA, 38-гадовую жыхарку Сочы прыцягнулі за яе асабісты статус у мэсэнджары. Дзяўчына, па версіі МУС, паставіла ў WhatsApp статус «Слава Украіне!», напісаная фраза была на карэйскай мове.
На Вікторыю аформілі адміністрацыйны пратакол паводле ч. 1 арт. 20.3 (прапаганда альбо публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі, альбо атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый, альбо іншых атрыбутыкі або сімволікі, прапаганда альбо публічнае дэманстраванне якіх забароненыя федэральнымі законамі).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ