Эманюэль Макрон з Маркам Рутэ. Фота: AP Photo/Peter Dejong
«Нішто не выключана ў прынцыпе», — сказаў Макрон пасля перамоў з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ, адказваючы на пытанне аб магчымасці паставак знішчальнікаў ва Украіну.
Прэзідэнт Францыі адзначыў, што пастаўкі ўзбраенняў Украіне дапушчальныя, калі яны «не прывядуць да эскалацыі» і «не будуць выкарыстоўвацца на тэрыторыі Расіі, а выключна для самаабароны».
Акрамя таго, ён дадаў, што любыя пастаўкі зброі «не павінны аслабляць баяздольнасць французскіх Узброеных сіл».
Чытайце таксама:
Рашэнне пра перадачу Украіне знішчальнікаў F-16 можа быць прынятае ў найбліжэйшы час
Украіна папрасіла Захад тэрмінова даць дзве эскадрыллі знішчальнікаў
Міністр абароны Германіі пра пастаўку Украіне самалётаў: Я думаю, што пра гэта не можа быць і гаворкі





