Якія імёны выбіралі бацькі нованароджаным мінчанам у 2022 г. і якія з іх сталі найбольш папулярнымі? 

Распаўсюджаныя імёны дзяўчынак: Сафія (286), Ганна (215), Марыя (212), Аліса (208), Ева (200), Паліна (177), Ксенія (171), Варвара (159), Вікторыя (148) і Аляксандра (135).

Рэдкімі імёнамі сталі Ружа, Эмануэліда, Северыя, Праскоўя, Ванга, Афелія, Ліэль, Каталея, Клаўдзія і Канстанцыя.

Распаўсюджаныя імёны хлопчыкаў: Міхаіл (258), Мацвей (245), Арцём (244), Раман (244), Марк (223), Максім (211), Аляксандр (204), Данііл (195), Іван (163) і Цімафей (163). Радзей хлопчыкаў называюць так: Янка, Васіль, Харытон, Сымон, Феадор, Люцыян, Іосіф, Даян і Арыстарх.

У апошні час дзецям пачалі часцей даваць падвойныя імёны. У 2022 г.дзяўчынак называлі Ангеліна-Карына, Іванка-Ларыса, Мілана-Марыя і Сафія-Вікторыя. Хлопчыкаў — Ян-Крысціян, Таміру-Абдул, Маўрысіа-Матэа, Дзмітрый-Аляксандр і Усевалад-Ізяслаў.

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3