Вядомая таксама колькасць зуброў па катэгорыях. Дарослых жывёл 519 асобін (73,8%), маладняку ад года з паловай да трох з паловай гадоў — 107 (15,2%), зуброў, народжаных у гэтым годзе — 77 асобін (11,0%). Сярод поласаспелых асобін самкі пераважаюць над самцамі (57,2 і 16,6% адпаведна).

Такім чынам, на аднаго дарослага самца прыходзіцца тры-чатыры самкі. Такія суадносіны захоўваліся і ў 2021 годзе. За 2022 год змяншэнне ў папуляцыі склала 71 асобіну (10,1% ад студзеньскай колькасці). Сярод іх 43 зубры загінулі і 28 — забілі шляхам селекцыйнага адстрэлу.

Значнае натуральнае змяншэнне колькасці зуброў абумоўленае гібеллю 24-х зуброў пры пераходзе возера паблізу вёскі Новы Двор (праваліліся пад лёд). Пры гэтым не выбраліся з ледзяной вады пераважна маладыя зубры — цяляты і маладняк ад 1 года да 3,5 — 21 асобіна. Астатнія прычыны гібелі адзінкавыя: захворванні мочапалавой сістэмы ў самцоў, знясіленне, фізіялагічная старасць, браканьерства. 

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
0