Сутнасць махлярства такая: грамадзянам з дзецьмі дасылаюць паведамленні ад імя афіцыйных органаў — і прапануюць перайсці па спасылцы, каб запоўніць форму з асабістымі данымі і рэквізітамі банкаўскай карты. Нібыта пасля гэтага сям'я атрымае на картку нейкія належныя сацыяльныя выплаты.

У Мінпрацы звяртаюць увагу грамадзян на тое, што ведамства ніколі не інфармуе аб атрыманні сацыяльных выплат або іх пераліку праз СМС і паведамленні ў мэсэнджарах. Выплаты прызначаюцца толькі пасля асабістага звароту ў органы сацыяльнай абароны або па месцы працы.

Беларусаў просяць ні ў якім разе не пераходзіць па падазроных спасылках і не ўводзіць свае асабістыя звесткі.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4