Злева направа: Арцём Каркоцкі, Рэнэ Фазэль, Дзмітрый Баскаў. Фота: сацсеткі

Злева направа: Арцём Каркоцкі, Рэнэ Фазэль, Дзмітрый Баскаў. Фота: сацсеткі

Паводле клуба, Сушко сыходзіць ад кіраўніцтва «Дынама» праз сямейныя абставіны. Цяпер выконваць абавязкі гендырэктара клуба будзе Арцём Каркоцкі, гулец, які да гэтага часу ўзначальваў хакейную школу «Дынама». Таксама вядома, што Каркоцкі гуляе ў хакейнай камандзе Аляксандра Лукашэнкі.

Новы кіраўнік «Дынама» трапіў у навінныя стужкі на пачатку 2021 года, калі выклаў у сацсетках сумеснае фота са сваім сябрам Дзмітрыем Баскавым і тагачасным кіраўніком ІІХФ (Міжнароднай федэрацыі хакея) Рэне Фазэлем. Тое фота прывяло да вялікага скандалу, і хутка стала вядома пра перанос хакейнага ЧС-2021 з Беларусі.

Што да самога Каркоцкага, падчас сваёй кар’еры ён пагуляў у шэрагу беларускіх клубаў: «Керамін», «Брэст», «Хімік-СКА», «Віцебск» і «Шахцёр». У 2010 годзе Арцём атрымаў кантракт у Кітаі, таксама пагуляў у Казахстане і Латвіі, а пад канец кар’еры аб’явіўся ў ААЭ. Экс-форвард мае вопыт гульні як за беларускую нацыяналку, так і за зборную Эміратаў. У 2020 годзе ён трапіў у каманду Лукашэнкі, а таксама атрымаў пасаду ў айчыннай федэрацыі хакея — стаў памочнікам тагачаснага спартыўнага дырэктара ФХБ Андрэя Башко.

«Мяне абшукалі ў 8:30 раніцы». Былы прэс-сакратар хакейнага «Дынама» параўнаў, як глядзяць спорт прэзідэнт Літвы і Лукашэнка

Канадскае МЗС заклікала канадскіх хакеістаў пакінуць Расію і Беларусь

Прыёрбанк стаў партнёрам хакейнага «Дынама-Мінск». Раней пасля адмовы ад гэтага кіраўніка банка пасадзілі

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1