— 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць з чалавечай здольнасцю пераадольваць прыгнёт, — пішуць на сайце выдання.

Кніга паступіць у продаж 1 сакавіка, перадзамову можна зрабіць ужо цяпер.

Нагадаем, што адвакат Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў калоніі.

Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч. 1 арт. 361-1 КК). За кратамі Максім Знак з 8 верасня 2020 года.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0