Вынесены прысуд — 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па інфармацыі СМІ, у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт — пасля яго пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі кантакты розных украінцаў і стары здымак аэрадрома, які ён рабіў з дрона. Гэтага было дастаткова, каб затрымаць хлопца.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны на тэрыторыі Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў нібыта наўмысна аказаў дапамогу замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, загадзя накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
33