Скрын відэа

Скрын відэа

У Расіі ўжо можна купіць ноўтбук H-book 15 МАК4, так называецца ноўтбук ад «Гарызонта». Праўда, зрабіць гэта «няпроста», на «Яндэкс Маркет» яго няма. Па словах блогера, можна замовіць на сайце вытворцы — тэхніку даставяць курʼерам. Сам ён паехаў на склад у Зеленаград па ноўтбук.

Wylsacom купіў «беларускі макбук» за 43 тысячы расійскіх рублёў, гэта канфігурацыя на Core-i3, SSD 256 ГБ, з Windows, 8 гігоў аператыўнай памяці. «То-бок, гэта такі базавы ўзровень», — кажа ён.

«Давайце глядзець абсалютна непрадузятым позіркам, наколькі гэта канкурэнтаздольны прадукт», — анансаваў блогер. Амаль нічога ў яго не выклікала пытанняў.

Блогер адзначыў вялікі пералік сэрвісных цэнтраў, якасць упакоўкі, «як у макбука». Сіні колер ноўтбука яго спачатку здзівіў, але потым спадабаўся. Таксама ён сказаў, што клавіятура «камфортная», лакалізаваная, гук нядрэнны, «болцікі ўсе на месцы, сабрана добра, люфтаў няма».

«Як базавы кампʼютар для працы з тэкстамі, інтэрнэтам, нейкімі простымі задачамі тыпу фатаграфіі пакруціць, гэтай машыны больш чым хопіць. Клавіятура прыгожая, падсветка ёсць, дызайн адэкватны, вінда стаіць — што яшчэ трэба?» — кажа блогер.

Тое, што ў ноўтбуку, са слоў вытворцы, 12% беларускага, яго не бянтэжыць: «Сёння ніводная краіна свету не можа сабраць 100% арыгінальны айчынны кампʼютар».

Адзіная прэтэнзія — цана, «дарагавата».

«Гэта прадукт, за які не сорамна, але пытанне ў цане. На яго цана добрая, але кітайцы настолькі жорстка дэмпінгуюць, што яны прапануюць рашэнні больш дасканалыя. 30—35 тысяч рублёў [расійскіх], гэта быў бы наогул топ, мастхэв у гэтым сегменце, проста як камп'ютар, праз які ты ходзіш у інтэрнэт і націскаеш кнопкі».

У сацсетках праца блогера выклікала рэзананс.

Клас
16
Панылы сорам
59
Ха-ха
93
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
11