Фота з фэйсбука Дзяніса Урбановіча

Фота з фэйсбука Дзяніса Урбановіча

Днямі Пазняк наведаў Львоў, дзе сустракаўся з беларускімі вайскоўцамі.

Таксама «Вольная Беларусь» Зянона Пазняка перадала палку Каліноўскага аўтамабіль і беспілотнік.

Пра гэта паведаміў лідар руху, адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту Зянон Пазняк у Кіеве, паведамляе «Позірк».

Паводле слоў Пазняка, сродкі на аўтамабіль і беспілотнік актывісты «Вольнай Беларусі» збіралі «паміж сабой», але нядаўна ў Польшчы пад эгідай руху быў зарэгістраваны фонд, які аблегчыць падтрымку добраахвотнікаў.

«Толькі нацыянальная ідэя і нацыянальны рух, толькі ідэалогія і праца людзей могуць стварыць будучую вольную Беларусь. Інакш нічога не атрымаецца», — заявіў палітык.

Найбольшую пагрозу будучыні Беларусі ён бачыць у Расіі, якую называе «Мордарам». Галоўным сённяшнім прыярытэтам «Вольнай Беларусі» лічыць падтрымку Украіны ў вайне.

Людзей ён назваў «рэальнай сілай Беларусі» нараўне «з нашай культурай, мовай, каштоўнасцямі», якія «з нас выбівалі яшчэ ў школе». 

«Трапіла куля проста ў грудзі і пайшла па целе». Дзяніс Урбановіч пра свой стан пасля трэцяга ранення

«Дадому хочацца». Баец батальёна «Волат» Дзяніс Урбановіч расказаў, як ваюе пасля кантузіі

Клас
78
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2