Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Адказ клірыка пачаўся з эмацыйнага «Дамаліліся!», скіраванага на адрас украінскіх нібыта адзінаверцаў.

Пасля таго Лемяшонак пачаў даказваць, што з-за падтрымкі УПЦ сваіх абаронцаў тая і церпіць страты: забіраюць лаўру, знаходзяцца пад рызыкай забароны. Хоць у рэчаіснасці ўсё наадварот — ціск на УПЦ аказваецца акурат праз тое, што ўлады ва Украіне не бачаць з яе боку рашучасці поўнага разрыву УПЦ з царквой, кіраванай з краіны-агрэсара — Маскоўскім патрыярхатам. Прытым што вярхоўны кіраўнік гэтай царквы, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваёй падтрымцы расійскай агрэсіі абсалютна адкрыты і адназначны.

На Кірыла паківаў у сваім адказе і Лемяшонак. Ён заявіў, што той блаславіў яго маліцца за «нашых абаронцаў — расійскіх салдат, якія абараняюць Святую Русь».

Што тычыцца цяперашняга непамінання патрыярха Кірыла, практыкаванага пасля пачатку вайны ў УПЦ, ён адрэагаваў з адсылкамі на святых і старцаў — што адтуль, маўляў, дзе не памінаюць патрыярха, трэба бегчы.

Чытайце таксама:

Архіепіскап Гурый сказаў пра «бесаўскі характар» украінскай улады і выказаўся за «ўз'яднанне трыадзінай Русі»

Клас
2
Панылы сорам
36
Ха-ха
27
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
52