Мужчына на відэа кажа, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» (паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Пад «экстрэмісцкімі матэрыяламі» лукашысты звычайна маюць на ўвазе спасылкі на незалежныя СМІ ці паблікі.

Таксама лукашысты сцвярджаюць, што пры надглядзе мабільнага тэлефона быў знойдзены факт рэгістрацыі ў «плане Перамога» — гэта немагчыма праверыць ці пацвердзіць.

Сам Антон на відэа паведамляе, што ніякіх дзеянняў, звязаных з ім, не здзяйсняў.

Антон Янкоўскі працуе ў студыі распрацоўкі настольных гульняў «Кубік». Ëн аўтар самых папулярных беларускамоўных настолак апошняга дзесяцігоддзя.

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
47