Як паведамляе ГУР МА Украіны, група пераправілася цераз раку і высадзілася на супрацьлеглым беразе. Там вайскоўцы гранатамётнымі стрэламі знішчылі дом, у якім знаходзіўся камандны пункт.

Паведамляецца, што расіяне ў адказ прыцягнулі баявыя рэзервы: падраздзяленне сіл спецыяльных аперацый, авіяцыю і бранятэхніку. Сцвярджаецца, што акупанты панеслі значныя страты ў асабовым складзе і тэхніцы.

Як пазней паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус, яго байцы бралі ўдзел у рэйдзе. На жаль, з боку БДК ёсць страты.

Таксама адзін з камандзіраў БДК Радзівон «Гена» атрымаў цяжкае раненне і знаходзіцца ў шпіталі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
69
Абуральна
8