«Дастаткова ўключыць тэлевізар». «Белсат» пачаў вяшчанне ў стандарце лічбавага наземнага тэлебачання
Тэлеканал «Белсат» уключаны ў мультыплекс лічбавага наземнага тэлебачання ў Польшчы, паведаміў у фэйсбуку намеснік дырэктара тэлеканала Аляксей Дзікавіцкі.
«Ад сённяшняга дня (24 студзеня) Белсат TV можна глядзець на ўсёй тэрыторыі Польшчы на шостым мультыплексе наземнай лічбавай тэлевізіі (МUX-6), пазіцыя 36. Гаворачы простымі словамі — дастаткова ўключыць тэлевізар і знайсці там наш тэлеканал», — напісаў Дзікавіцкі.
У Беларусі «Белсат» можна глядзець праз спадарожнік, ютуб, сацыяльныя сеткі і мабільную праграму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ