Ілля Сазонаў граў у адным з магілёўскіх гуртоў, працаваў на пасадзе інжынера «Магілёўэнерга».
Таксама вядома, што бацька Іллі — былы рэктар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Ігар Сазонаў.






Пра затрыманне магілёўскага музыкі Іллі Сазонава стала вядома з размешчанага на праўладным тэлеграм-канале відэа, у якім затрыманы «прызнаецца» ў тым, што размяшчаў у сябе ў сацсетках «інфармацыю экстрэмісцкай скіраванасці».