«Я даручаў адміністрацыі з удзелам грамадскасці прапрацаваць гэтае пытанне і прыкласці яго рашэнне. Ну чаму з удзелам грамадскасці. Многія кажуць, што вось Лукашэнка тут ужо не кіруе краінай, ці то Пуцін, ці сілавікі кіруюць краінай, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

— Я ўжо на гэтую тэму неяк выказваўся і хачу падкрэсліць. Я выконваю свае абавязкі згодна з Канстытуцыяй сваёй краіны, як кіраваў краінай, так і кірую.

Што тычыцца сілавікоў, то пагадзіцеся, яны адыгралі сваю ролю ў 2020 годзе. Яны тады не падвялі мяне ў цэлым.

Касякі тады былі ў кожнага. Але ў цэлым яны выконвалі пастаўленыя задачы. Яны ведаюць і я ведаю, што адбылося, і як мы супрацьстаялі кожную хвіліну. Я быў у тэме, аддаваў адпаведныя распараджэнні, і сілавыя падраздзяленні не спатыкнуліся, не адступілі і нідзе па вялікім рахунку не праваліліся. Вядома, я сёння ўлічваю іх меркаванне. Для мяне вельмі важнае меркаванне маіх хлопцаў, якія служаць сёння ў спецпадраздзяленнях: «Альфа», «Алмаз», АСАМ, АМАП, вайсковыя людзі, якіх мы прыцягвалі для таго, каб навесці парадак. Унутраныя нашы войскі — хлопцы стаялі тут насмерць. Вядома, я бязмерна іх паважаю, аддаю належнае і ўлічваю іх меркаванне», — заключыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
49