Эмілій Лабейка. Фота: ютуб-канал Сяргея Бяспалава

Эмілій Лабейка. Фота: ютуб-канал Сяргея Бяспалава

Эмілій Лабейка родам з Бабруйска і цяпер яму 22 гады. У хлопца двое дзяцей. У 2020 годзе Эміль паступіў у БДУІР на завочнае, але пасля жнівеньскіх падзей вырашыў кінуць.

У 2020-м ён актыўна ўдзельнічаў у руху за свабодныя выбары ў родным горадзе. Праз гэта яны пасварыліся з бацькам-лукашыстам, які сказаў, што «давіў пратэстуноў яшчэ ў 96-м і перад родным сынам не спыніцца». Пасля ад'езду Эмілія ў Польшчу замест слова на дарогу ён выслаў яму абразлівае паведамленне.

Абразлівае паведамленне ад бацькі Эмілія.

Абразлівае паведамленне ад бацькі Эмілія.

Маці хацела, каб хлопец атрымаў дыплом і жыў «як усе». Праз тое, што Эмілій хацеў жыць іначай, у іх адбыўся канфлікт, і яны амаль не кантактуюць. Перад паездкай у Польшчу яна сказала хлопцу, што «адракаецца такога сына».

Пасля жнівеньскіх падзей хлопец таксама пачаў вызнаваць анархісцкія погляды. На ягонай шыі красуецца чорна-чырвоная літара А ў коле — адзін з сімвалаў анархісцкага руху.

Татуіроўка на шыі Эмілія. Фота: ютуб-канал Сяргея Бяспалава

Татуіроўка на шыі Эмілія. Фота: ютуб-канал Сяргея Бяспалава

Да вайны Эміль жыў у Польшчы і працаваў у «Макдональдсе». Калі пачалася вайна, хлопец адразу вырашыў для сябе, што ён мусіць паехаць ва Украіну, каб дапамагчы ўкраінцам выстаяць.

У хлопца да 2022 года не было ніякага досведу і ён нават не прыдатны для беларускага войска, бо зусім не чуе на адно вуха. Але гэта не стала праблемай.

Нягледзячы на складаныя адносіны, першы і адзіны, каму хлопец расказаў пра тое, што едзе ва Украіну, быў акурат бацька. Ён пазваніў яму з цягніка і расказаў, што едзе ваяваць. Маці даведалася пра тое, што ён ваюе, ужо ад КДБшнікаў, якія прыйшлі да яе дадому.

Эмілій на адным з «баявых»

Эмілій на адным з «баявых»

Эмілій шчымліва распавядае і пра Івана «Брэста» Марчука: «Брэст быў заўжды першы. Ён валодаў моцным мысленнем і ўмеў скаардынаваць нас нават у самых складаных сітуацыях.

Брэст стаў чалавекам, якому я сапраўды быў гатовы даверыць сваё жыццё і ісці з ім куды заўгодна. Я сказаў сабе тады простыя словы: я гатовы памерці за Брэста. І хоць ён загінуў, але не здрадзіў сваім ідэям і ішоў да апошняга».

Эмілій атрымаў тры кантузіі. Першую — падчас боя пад Лазавым, за плацдарм на левым беразе Інгульца, які адкрываў дарогу да Херсона. Тады каля хлопца разарваўся артылерыйскі снарад, а пасля міна. Гэта была кантузія галаўнога мозгу.

Другую кантузію Эміль атрымаў у Запарожскай вобласці і гэта была кантузія ўсяго арганізма. З-за таго, што хлопец недастаткова ўвагі ўдзяліў лячэнню першай кантузіі, у яго развіўся посттраўматычны разлад, які моцна ўплываў на жыццё. Пасля другой кантузіі ён усур'ёз задумаўся пра тое, што ж такое кантузія і якія ў яе могуць быць наступствы ў баявых умовах.

Пасля другой кантузіі хлопец выконваў рэкамендацыі медыкаў, а таксама кінуў курыць і адмовіўся ад алкаголю. «У мяне ўстаў выбар: або я займаюся хернёй, або я маю шанец вярнуцца да пабрацімаў, і я абраў другое», — кажа хлопец.

Трэцюю кантузію Эмілій атрымаў пад Бахмутам. Цяпер хлопец праходзіць рэабілітацыю і лечыцца. 

Эмілій падчас рэабілітацыі

Эмілій падчас рэабілітацыі

«Пасля трэцяй кантузіі я па-іншаму бачу сваё жыццё. — кажа ён, — Пераносіць яе нашмат прасцей. Мне нават стала лягчэй жыць і прымаць рашэнні ў паўсядзённым жыцці. І нават стараюся падбадзёрваць людзей вакол.

І менавіта ў Бахмуце я канчаткова упэўніўся, што я зрабіў правільны выбар. Там заставаліся мірныя жыхары і такое відовішча — едзеш па горадзе, усё разбуранае, а там бабуля ідзе з пакетам. І ты разумееш, што людзі спадзяюцца на цябе і нельга здацца».

Я гатовы прыняць смерць дзеля сваіх ідэяў. Я буду вынішчаць акупантаў, пакуль здольны гэта рабіць, да апошняга ўздыху. За Беларусь, за Украіну, за бацькоў, за дзяцей, за братоў і сясцёр, за ўсіх загінулых, за праўду.

Я не магу спыніцца, бо веру, што раблю ўсё правільна. Я жыву і гатовы памерці ў імя людзей, якіх магу абараніць.

Але я лічу, што беларусаў можа вызваліць толькі ўвесь народ, а не Полк Каліноўскага ці нейкае канкрэтнае беларускае падраздзяленне. Беларусы мусяць усвядоміць сябе нацыяй і адчуць, колькі каштуе свабода. І, прынамсі, узгадаць сваю мову».

Клас
39
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2