Раманава кажа, што на пачатак вайны ў расійскіх турмах утрымлівалася паўмільёна зняволеных. Па даных украінскага боку, на канец снежня 39 тысяч расійскіх зэкаў было завербавана ў ПВК. «Хутчэй за ўсё, іх ужо цяпер за 50 тысяч, — мяркуе яна. — З іх уласна ваююць на фронце 10 тысяч, таму што ўсе астатнія альбо забітыя альбо 300-я [параненыя], альбо прапалі без вестак, альбо дэзерціравалі, альбо здаліся ў палон».

Раманава кажа, што Прыгожыну гэтая статыстыка не выгадная. «Ну добра, забітыя, ну добра, параненыя. А вось тыя, хто здаўся ў палон і дэзерціры са зброяй у Расію, яму вось гэта Пуціну паказваць нельга», — кажа яна.

Таму, кажа Раманава, тыя, хто здаўся ў палон або ўцёк, часта лічацца ў Прыгожына забітымі, таму і труны нібыта забітых вагнераўцаў дасылаюць дадому пустымі, мяркуе Раманава.

Адсюль і пазасудовыя забойствы кувалдамі — каб не смелі бегчы.

Раманава мяркуе, што наўрад ці колькасць былых вагнераўцаў на вуліцах Расіі рэзка вырасце і моцна паўплывае на крымінагенную абстаноўку. Яна кажа, што цяперашнія сюжэты пра шчаслівае вяртанне да мірнага жыцця былых вагнераўцаў — гэта піяр, каб заахвоціць зэкаў ісці на вайну.

Але ўсё гэта — лішнія людзі, кажа яна. Іх сацыялізацыяй ніхто не збіраецца займацца, у іх усіх — кантракты з ПВК. Усе яны вернуцца на вайну, мяркуе Раманава. Мэта расійскіх уладаў — «утылізаваць» іх ва Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Чаркашкварка / Адказаць
23.01.2023
Глядзi каб iх колькасць на вулiцах лукашысцii не вырасла, мяжы ж няма, прахадны двор. Пачнуцца грабяжы i забойствы.будуць хатайскрайнiкау кашмарыць.
0
Реалистка / Адказаць
25.01.2023
Но в рашку вернутся не только вагнеровцы. Все российские военнослужащие привыкают в Украине грабить, убивать, насиловать, и когда они вернутся домой то не факт, что они смогут отказаться от таких удовольствий.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру