«Драўляны будынак гарэў знутры, полымя выбівалася на дах, — расказалі ў МНС. — Да нашага прыбыцця мясцовы жыхар увайшоў у дом і вынес на вуліцу жанчыну ў непрытомным стане. Брыгада хуткай дапамогі шпіталізавала выратаваную ў цэнтральную раённую бальніцу. Стан цяжкі».

Пры правядзенні разведкі ў адным з пакояў ратавальнікі выявілі чатыры нежывыя целы: 37-гадовай жанчыны, 36-гадовага гаспадара дома і двух мужчын 38 і 37 гадоў.

Агнём былі пашкоджаныя рэчы ў пакоі, перакрыцці, дах і сцены. Усталяваннем прычыны і абставін здарэння займаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта. Найверагодней, да трагедыі прывяло неасцярожнае курэнне.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
21
Абуральна
6