Скрын відэа

Скрын відэа

«Давос у свой час іграў пэўную ролю такой зверкі гадзіннікаў. Калі ён пачынаўся, гэта былі свежыя ідэі. Потым успомніце 1992 год знакаміты. Вось гэта, Кісінджэр і кіраўнікі новых дзяржаў на прасторы Савецкага Саюза. Потым знакамітая змова падчас выбараў 1996 года ў Расіі, давоская кааліцыя супраць Зюганава і, з другога боку, прэзентацыя Зюганава.

Цяпер усё, што мы чуем, — гэта спроба ўтрымаць гэты стары ілюзорны свет з гегемоніяй адной дзяржавы, але гэты свет бурыцца, і Давос — асколак таго свету. Яны чапляюцца, яны спрабуюць кіраваць, але мае рацыю Ілан Маск, што гэтая ўлада гегеманісцкая аднапалярнага свету сыходзіць ад іх. Яны спрабуюць жыць яшчэ ў гэтым старым свеце, і Давос — гэта частка гэтага свету. А на нашых вачах узнікае новая рэальнасць, дзе Давос не зʼяўляецца ніякім сусветным урадам», —

патлумачыў сітуацыю прапагандыст і старшыня праўлення дзяржаўна-грамадскага абʼяднання «Веды» Вадзім Гігін.

Сёння стала вядома, што на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прызначылі адказнага за Беларусь. 

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка назваў удзел Святланы Ціханоўскай у форуме справай «сапраўды неардынарнай».

«Улічваючы тое, што на Форум запрашаюць далёка не ўсіх нават кіраўнікоў дзяржаў. Ёй далі два выступы ў асноўнай праграме, у тым ліку адзін на галоўнай сцэне, на якой выступалі за ўвесь тыдзень агулам толькі 35 спікераў. Важны сігнал нам, што Форум разумее важнасць беларускага пытання. Ранейшыя форумы мелі вялікае прадстаўніцтва Расіі, і месца для нас там не знаходзілася», — напісаў ён.

Клас
38
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1