У Егіпце ўпершыню за апошняе стагоддзе знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых».

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Вярхоўнай рады старажытнасцей Егіпта Мастафа Вазіры ў Дзень егіпецкіх археолагаў, паведамляе Egypt Independent.

Скрутак знайшлі ў археалагічнай зоне Сакара — гэта першая знаходка поўнага папіруснага дакумента за апошняе стагоддзе.

Артэфакт рэстаўравалі ў лабараторыі Егіпецкага нацыянальнага музея, які знаходзіцца на плошчы Тахрыр у Каіры, і назвалі «папірусам Вазіры».

Вазіры сказаў, што папірус ужо пераклалі і пазней яго выставяць у Егіпецкім нацыянальным музеі. Пакуль знаходку не паказалі грамадскасці.

Адкрыццё 16-метровага папіруса можа праліць святло на вераванні старажытных егіпцян аб пераходзе ў замагільны свет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Юра / Адказаць
21.01.2023
Хоть что-то уцелело по вандалическом поджеге христианами библиотеки Александрийской… знания тысячелетней культуры а может и знание наших создателей были преданы огню …
1
археолаг / Адказаць
21.01.2023
Егіпецкі музей у Каіры атрымаў новы будынак, які абяцалі адчыніць яшчэ гадоў пяць таму. Потым нібыта замінала пандэмія. Што цяпер перашкаджае - адзін Бог ведае.
0
XYZ / Адказаць
22.01.2023
Юра, стісняюс спрос ть: а чьто такое "поджЕГЕ"? Это ў ваз парюзскі???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру