Цяпер Яньшына знаходзіцца ў Маскве ў аэрапорце, адтуль яна звязалася са сваячкай. Усе яе асабістыя рэчы лукашэнкаўскія сілавікі пакінулі, па яе словах, сабе.

Гэта распаўсюджаная ў Беларусі практыка дэпартацыі замежных грамадзян — амаль усіх арыштантаў адразу пасля вызвалення адвозяць на мяжу ці ў аэрапорт на самалёт.

Раней пра лёс Яньшынай не было звестак. Калегі, што мерыліся сустракаць яе на выхадзе з Акрэсціна, Кацярыны на выхадзе не дачакаліся, а ўцямнай інфармацыі ад рэпрэсіўных структур таксама дабіцца не ўдавалася.

Кацярыну Яньшыну затрымалі 5 студзеня на судзе над праваабаронцамі з «Вясны», на якім яна прысутнічала ў якасці незалежнай назіральніцы. Пасля таго ёй прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Расійскую праваабаронцу Яньшыну, затрыманую на судзе над «вясноўцамі», не могуць знайсці

На судзе па «справе «Вясны» затрымалі расійскую праваабаронцу

 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
23