Фота Дзяніса Сербы, бацькі хлопчыка

Фота Дзяніса Сербы, бацькі хлопчыка

Мужчына пры гэтым адзначыў, што пры паступленні ў кадэцкую школу яны з жонкай падпісалі пагадненне, у якім нібыта агаворвалася, што бізун можа выкарыстоўвацца як пакаранне для вучняў. Аднак дарослыя тады падумалі, што да такіх выхаваўчых мер не дойдзе.

Прытым, што цікава, як аказалася, такая практыка ў навучальнай установе насамрэч распаўсюджаная, але іншыя бацькі, якія з ёй ужо сутыкаліся раней, праблемы не бачаць:

«Мяне здзівіў вось яшчэ які факт: пра гэта напісалі ў бацькоўскі чат, і адна мама выдала такую фразу, якая мяне проста «забіла». Яна напісала: «А я, калі ўбачыла ў свайго такі след, яму яшчэ і ўсыпала за тое, што ён там дурэў і атрымаў!»…

А потым мы дзівімся, чаму ўзаемаадносіны з дзецьмі дрэнныя і чаму дзіця вырастае няўпэўненым у сабе», — сказаў бацька 12-гадовага хлопчыка, якога такое абыходжанне з сынам усё ж устрывожыла.

Гэтыя бацькі, калі ўбачылі сляды бізуна, якія ішлі праз спіну сына, пайшлі да кіраўніцтва школы. Дырэктар запэўніў іх, што такое больш не паўторыцца і паабяцаў, што настаўнік, які ўдарыў дзіцяці, будзе пакараны.

У выніку педагога звольнілі, а камітэт адукацыі арганізаваў праверку кадэцкай школы на прадмет забеспячэння правоў навучэнцаў.

Чытайце таксама:

У баранавіцкай школе настаўніца дала аплявуху вучню. Бацькі сталі на бок настаўніцы

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7