Тлумачаць гэтую меру, як звычайна вядзецца, просьбамі грамадскасці. Маўляў, Міністэрства заваленае вялікай колькасцю зваротаў грамадзян, якія лічаць, што патрабаванні да стану здароўя значна завышаныя і гэта не дазваляе маладым людзям рэалізоўваць запаветную мару стаць вайскоўцамі.

Падпалкоўнік медыцынскай службы Святлана Кашура наракае, што пры цяперашнім заканадаўстве паступіць на кантрактную службу замінае «банальная плоскаступнёвасць», «невялікая страта зроку» ці «невялікая лішняя вага». Пры гэтым, маўляў, тыя ж маладыя людзі атрымліваюць правы кіроўцы і вядуць здаровы лад жыцця.

Таксама, як яна сцвярджае, ёсць захворванні, з якімі было складана служыць у даўнейшым войску, а цяпер з'явілася новая тэхніка, кіраванне якой не вымагае асаблівага здароўя. Як прыклад прыводзіцца вайсковая спецыяльнасць «аператар дрона».

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12