«На месцы трагедыі, у руінах дома, была знойдзеная вельмі вялікая сума грошай. Ніхто не схаваў яе, не прысабечыў. Цяпер грошы знаходзяцца ў аддзяленні паліцыі», — напісаў мэр Дняпра Барыс Філатаў.
Мэр удакладніў, што тыя, каму належаць грошы, могуць звярнуцца ў паліцыю, пацвердзіўшы пры гэтым, што гэта іх гатоўка.
Суму знаходкі не называюць.





