Бустарная вакцынацыя па-ранейшаму праводзіцца праз шэсць і больш месяцаў шляхам увядзення адной дозы вакцыны. Але цяпер яе можна рабіць з 5 гадоў (раней было толькі з 18 гадоў).

Раней для бустарнай вакцынацыі выкарыстоўвалі толькі вакцыны «Спутнік V» і «Спутнік Лайт» — любым з кампанентаў без чаргавання і незалежна ад таго, які прэпарат калолі раней. Цяпер жа для бустарнай вакцынацыі можна выкарыстоўваць любыя даступныя вакцыны, дапушчальныя да выкарыстання з улікам узросту і (супраць)паказанняў пацыента.

Раней у інструкцыі было асобна прапісана, што цяжарным і кормячым жанчынам пры бустарнай вакцынацыі ставяць кітайскую вакцыну «Сінафарм» ці іншы прэпарат, але не «Спутнік V» і «Спутнік Лайт». Цяпер гэта абмежаванне знята.

Што ж датычыць асноўнай (першаснай) вакцынацыі, то раней дзяцей да 18 гадоў прышчаплялі толькі «Сінафармам», а цяпер ніякіх дадатковых абмежаванняў няма — акрамя абмежаванняў саміх прэпаратаў у адпаведнасці з іх інструкцыяй.

Акрамя таго, цяпер дазволена рабіць прышчэпку ад каранавіруса ў адзін дзень разам з іншымі прышчэпкамі па календары вакцынацыі і эпідэмічных паказаннях, выконваць двухтыднёвы інтэрвал больш не трэба (толькі калі гэта не прапісана ў інструкцыі да прэпарата). Нельга толькі сумяшчаць прышчэпку ад кавіду з жывымі вакцынамі.

Чытайце таксама:

Кашаль — не адзіны сімптом. Вось што вядома пра кракен, самы заразны штам кавіду

Мінздароўя: Штам «кракен» у Беларусь яшчэ не прыйшоў, большасць хварэе на грып

Што вядома аб новым варыянце Covid XBB.1.5

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1