У канцы снежня прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што ўрад папярэдне чакае зніжэння ВУП на 4% па выніках года.
Ліпень 2022-га стаў месяцам пікавага зніжэння ВУП, калі эканоміка прасела больш чым на 10%. За студзень — ліпень падзенне склала 5,2%. Але ўжо са жніўня, як сведчыць афіцыйная статыстыка, зніжэнне замарудзілася.
За студзень — верасень зніжэнне ВУП склала 4,7% год да года, такія ж лічбы назіраліся па выніках кастрычніка і лістапада.
Перад 2022-м улады прагназавалі рост эканомікі на 2,9%. Рэальнасць аказалася на 7,6% горшай за план.
Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтым лічбам Белстата. Раней лукашэнкаўцаў шмат разоў лавілі на фальсіфікацыі статыстыкі рознага роду.
Спад эканомікі выкліканы масавымі рэпрэсіямі і спрычыненай імі эміграцыяй высокакваліфікаваных спецыялістаў, а таксама санкцыямі, накладзенымі на лукашэнкаўцаў за суўдзел у агрэсіі супраць Украіны, і стратай украінскага рынку для беларускай эканомікі.