Па крэдыце авернайт стаўка складзе 12,5% гадавых замест 13%, па дэпазіце авернайт — 10,5% гадавых замест прынятых раней 11%.

Як адзначаюць у прэс-службе Нацыянальнага банка, апошнія месяцы ў краіне назіраецца ўстойлівае запаволенне інфляцыі: да прыкладу, у снежні мінулага года гадавы прырост спажывецкіх цэн склаў 12,8 %, а агрэгіраваны паказчык трэндавай інфляцыі ўсталяваўся на ўзроўні 10,2% гадавых.

Паляпшэнне інфляцыйных чаканняў насельніцтва дазваляе захаваць прыток рублёвых сродкаў у банкаўскую сістэму. Улічваючы прагназаванае далейшае запаволенне інфляцыі, праўленне Нацбанка вырашыла знізіць стаўку рэфінансавання на 50 базісных пунктаў.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0