Скрын з эфіру «Фейгін LIVE»

Скрын з эфіру «Фейгін LIVE»

«Напісаў заяву аб сыходзе з пасады.

Хачу паказаць прыклад цывілізаваных паводзінаў: прынцыповая памылка, значыць, у адстаўку», — напісаў у фб палітык.

На Арастовіча абрынуліся з крытыкай пасля яго памылкі пра сітуацыю ў Дняпры, дзе 14 студзеня ракета трапіла ў шматпавярховік. Ён у жывым эфіры заявіў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік у Дняпры, збіла ўкраінская СПА. Гэта было не так, словы Арастовіча пазней абверг камандуючы Паветранымі сіламі УСУ. Мэр Дняпра Барыс Філатаў заклікаў СБУ і контрразведку адрэагаваць на гэта.

Арастовіч патлумачыў памылку стомленасцю і тым, што абапіраўся на словы вайскоўца, які быў відавочцам ракетнага ўдару і раней не памыляўся.

Дэпутаты Вярхоўнай Рады пачалі збіраць подпісы за звальненне Арастовіча. Сам ён прынёс выбачэнні за свае словы.

Арастовіч патлумачыў сваю заяву пра тое, што ракету ў Дняпры збіла СПА

Клас
25
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
17
Абуральна
1