«Сур'ёзна каментаваць гэты фарс складана, але ігнараваць гэта парушэнне правоў я не збіраюся, — зазначыла Святлана Ціханоўская. —

Пра працэс мне і маёй камандзе ўдалося трохі высветліць. Пра суд я даведалася са СМІ, а не з афіцыйнага паведамлення. Мне адмовілі ў праве ўдзельнічаць у пасяджэнні, а таксама атрымаць копіі абвінавачвання і пратаколаў. А імя і прозвішча майго «абаронцы», прызначанага судом, мне паведамілі толькі ў мінулую пятніцу. З улікам выхадных, мне проста не пакінулі магчымасці абмеркаваць з адвакатам стратэгію абароны. Вось такое «правасуддзе».

Ціханоўская расказала, як спрабавала скантактавацца з адвакатам:

«Але і гэта — не ўсё. Прызначаны адвакат, нягледзячы на мае спробы з ім звязацца, на сувязь так і не выйшаў. Як ён збіраецца мяне абараняць? Упэўнена, што гэта і не ўваходзіла ў яго планы».

Павел Латушка, якому таксама прызначылі дзяржаўнага абаронцу, заявіў адвод адвакату. Але суд адмовіў задаволіць хадайніцтва.

«Што я хачу сказаць усім, хто ўдзельнічае ў гэтым працэсе, ад заказчыкаў справы да суддзяў, пракурораў, следчых і таго самога абаронцы: я ведаю, што сваімі дзеяннямі вы спрабуеце запалохаць і дыскрэдытаваць мяне, — каментуе Ціханоўская. —

Але вы толькі даяце прамыя доказы сваіх злачынстваў супраць народа Беларусі.

За гэтыя два гады са мной, як і з усімі беларусамі, адбыліся вялікія трансфармацыі. Мы кожны дзень глядзім у вочы страху і стомленасці — і працягваем працаваць дзеля Беларусі будучыні. Тры гады таму я не думала, што калісьці мяне будуць пераследаваць у завочным судзе. Але я і не думала, што мне выпадзе гонар упершыню за 30 гадоў прадстаўляць нашу краіну і будучыню яе эканомікі на самым важным эканамічным форуме ў Давосе.

Гэта будучыня наступіць, і яе непазбежнасць вас палохае. Беларусь будзе вольнай, незалежнай, мірнай і паспяховай краінай. І тое, як вы, саўдзельнікі гэтых судзілішчаў, баіцеся гэтай будучыні, не прымусіць ні мяне, ні беларусаў спыніцца на шляху да сваёй мары».

Чытайце таксама:

У Мінску пачынаецца завочны суд над Ціханоўскай, Латушкам і іншымі членамі Каардынацыйнай рады

Клас
112
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9