Учора ёй прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.

Валерыя — актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, экскурсаводка. Сярод іншага яна спрычынілася да стварэння Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Чарнаморцаву затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, потым перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0