Фота: паблік «Это Вілейка, друг»

Фота: паблік «Это Вілейка, друг»

«На жаль, не хапіла квіткоў, першы раз такое назіраю ў Вілейцы», — напісаў мясцовы жыхар у каментарах.

«Чалавек 30 развярнуліся назад дадому, бо не хапала білетаў», — распавяла адна з вілейчанак.

Некаторыя ў той жа час пішуць, што на іншых сеансах былі вольныя месцы.

«За свае 30+ гадоў пабывала ўпершыню ў нашым кінатэатры. Нават і ведаць не ведала, што ў нас такая зала, экран. Мне здавалася, што сюды ніхто не ходзіць, і мы прыйдзем з дзіцем і будзем удваіх глядзець фільм. Але… мы ледзь ускочылі ў апошні вагон. Людзей шмат, месцаў усім не хапіла, даставілі звычайныя крэслы. І зноў жа, многім не хапіла. А зараз пра сам фільм <…>. Плакалі нават дарослыя», — дзеліцца іншая жыхарка райцэнтра.

Што за фільм выклікаў ажыятаж у невялікім горадзе? Аказалася, гэта новая расійская камедыя «Чабурашка», якая выйшла ў пракат у першы дзень года.

Фільм створаны пры ўдзеле кінастудыі «Саюзмультфільм», тэлеканалаў Расія 1 і СТС. У стужцы зняліся акцёры Сяргей Гармаш, Алена Якаўлева, Вольга Кузьміна, Фёдар Дабранраваў, Паліна Максімава, Сяргей Лавыгін і іншыя.

На сайце «Кінапошук» рэйтынг сямейнай камедыі складае 7,8.

Партал «Кінабізнэс» піша, што «Чабурашка» трапіў у топ па зборах за кінапракат у СНД і сабраў больш за 60 мільёнаў даляраў.

Клас
11
Панылы сорам
180
Ха-ха
41
Ого
7
Сумна
7
Абуральна
21