Фота: vecteezy

Археолагі раскапалі старажытную грабніцу ў паўднёвым егіпецкім горадзе Луксор, вядомым сваімі скарбамі часоў фараонаў.

Мустафа Вазіры, генеральны сакратар Вярхоўнай рады па справах старажытнасці, певедаміў, што егіпецка-брытанская археалагічная місія знайшла фараонскую грабніцу на заходнім беразе ракі Ніл у Луксоры, што за 650 кіламетраў на поўдзень ад Каіра.

Па словах сакратара, першапачатковыя даследаванні паказалі, што пахаванне, верагодна, належыць 18-й дынастыі фараонаў Егіпта, якая існавала з 1550-га па 1292-гі год да н.э.

Грабніца — апошняя ў шэрагу старажытных знаходак, пра якія Егіпет гаворыць у апошнія гады. Краіна намагаецца адрадзіць свой турыстычны сектар, які быў асноўнай крыніцай паступлення замежнай валюты. Гэты сектар значна залежыць ад скарбаў Старажытнага Егіпта. 

Чытайце яшчэ:

Глядзіце, якую праваслаўную царкву збудавалі на месцы тэракта 11 верасня ў Нью-Ëрку ФОТЫ 

«Кветка расце ў рэбрах»: Syndrom Samazvanca выдаў экзістэнцыяльны альбом «Востраў скаргаў» 

На лічбавых пляцоўках з’явілася адмысловая версія альбома N.R.M. «Дом культуры» 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру