Фота: vecteezy

Разумная бытавая тэхніка адрозніваецца ад звычайнай тым, што яна можа падлучацца да інтэрнэту і ўключаць у сябе такія функцыі, як магчымасць аддаленага кіравання са смартфона ці іншай мабільнай прылады.

Даследаванне, праведзенае «Which?», брытанскай арганізацыяй па абароне правоў спажыўцоў, паказала, што такія прадукты, як разумныя посудамыйкі, тэлевізары і пральныя машыны, якія павінны былі праслужыць больш за дзесяць гадоў, «пакідаюцца» брэндамі-распрацоўшчыкамі. 

Адсутнасць падтрымкі праграмнага забеспячэння з боку кампаній азначае, што іх разумныя прылады не будуць атрымліваць абнаўленняў, якія патрэбныя для паляпшэння ўзроўню прадукцыйнасці і бяспекі. 

«Чым старэйшай робіцца смарт-тэхніка, тым большай будзе рызыка яе ўзлому праз інтэрнэт», — сцвярджае «Which?».

Арганізацыя выявіла, што «амаль ніводзін з апытаных ёю брэндаў у абслугоўванні нават і блізка не прытрымліваецца чаканага тэрміну прыдатнасці сваіх разумных прылад», а іншыя наогул адмовіліся ад каментароў, калі іх папрасілі ўдакладніць працягласць праграм абслугоўвання тэхнікі. 

«Мы даслалі запыты у 119 кампаній датычна сотняў найменняў разумных бытавых тавараў у 20 розных катэгорыях прадукцыі, і па стане на лістапад 2022 года толькі палова брэндаў (49%) падзялілася дакладнай інфармацыяй аб працягласці перыядаў падтрымкі ПЗ іх смарт-тэхнікі», — расказвае «Which?».

Некалькі адказаў прыведзеныя ніжэй:

  • LG. Смарт-тэлевізары, а таксама разумныя посудамыйныя і пральныя машыны могуць перастаць абслугоўвацца ўсяго праз два гады пасля выпуску на рынак, нягледзячы на ​​тое, што іх чаканы тэрмін службы складае 13 год. На некаторыя мадэлі разумных тэлевізараў распаўсюджваецца 5-гадовае абслугоўванне для ліквідацыі крытычных уразлівасцяў бяспекі.
  • Sony. Кампанія прапануе гарантаваную падтрымку сваіх смарт-тэлевізараў толькі цягам двух гадоў з моманту выпуску на рынак, а апошняя версія праграмнага забеспячэння будзе даступная на працягу васьмі гадоў выкарыстання прылад.
  • Samsung. Падтрымка смарт-тэлевізараў складае не менш за тры гады. Брэнд будзе цалкам выконваць законы аб бяспецы прадуктаў і тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.
  • Miele і Hisense. Кампаніі прапануюць падтрымку Smart TV на працягу 10 гадоў.

Росія Конча, дырэктарка па палітыцы і абароне правоў спажыўцоў арганізацыі «Which?», звяртае ўвагу на несправядлівасць такога падыходу, калі «вытворцы выпускаюць на рынак дарагія прадукты, якія могуць праслужыць шмат гадоў, а потым проста адмаўляюцца ад іх».

«Гэта азначае, што прадукт можа страціць тыя функцыі, якія апраўдвалі яго высокую цану, і патэнцыйна можа стварыць пагрозу бяспецы або раней часу адправіцца на сметнік электрычных адкідаў, якіх і так шмат», — падкрэслівае яна. 

Чытайце яшчэ:

Apple збіраецца выпусціць ноўтбук з сэнсарным дысплеем 

«У пэўным сэнсе мы ўсе ўжо кібаргі». Ілан Маск чакае выпрабаванняў Neuralink на людзях цягам шасці месяцаў 

Якія інавацыі і тэхналогіі здаваліся шматабяцальнымі, але ў 2022 годзе спынілі сваё існаванне? Ад iPod да Blackberry OS 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
fsf / Адказаць
16.01.2023
Трэ закон, каб выкладвалі код прашыўкі ў сетку пасля заканчэння афіцыйнай падтрымкі. Але некаторыя лепей закон аб грамадзянстве на 1.5 старонкі напішуць
1
хм / Адказаць
16.01.2023
Росія Конча
хм... цікавае імя і прозвішча
0
00 / Адказаць
17.01.2023
В породистом холодильнике европейского производства заменили чип управления - 400 р.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру