Фота: signmyrocket.com

Фота: signmyrocket.com

SignMyRocket — гэта некамерцыйная арганізацыя, якая збірае грошы для Узброеных сілаў Украіны. Сэрвіс дазваляе абсалютна любому ахвотнаму за пэўную плату дыстанцыйна напісаць сваё пасланне на розных відах снарадаў, якія Украіна запускае ў бок расійскіх захопнікаў.

«Некаторыя заможныя і вядомыя фіны гатовыя заплаціць больш за 200 еўра за тое, каб іх пасланні напісалі на 155-міліметровых артылерыйскіх снарадах для Украіны», — піша выданне The Times са спасылкай на інфармацыю сэрвісу SignMyRocket.

Марці Кары, былы памочнік главы вайсковай разведкі Фінляндыі, а цяпер прафесар універсітэта Ювяскюля, абраў такія словы: «Шчаслівага Раства ад сям’і Кары!» Ягоны тата ўдзельнічаў у абароне ад СССР у 1940 годзе і быў паранены ў бітве на Карэльскім перашыйку. 

Софі Оксанен, пісьменніца і драматург, напісала на сваёй старонцы ў твітары: «У гэтым годзе грошы, якія я магла б патраціць на феерверкі, пайшлі на абарону Украіны. І ў мяне такое пачуццё, што мой фінскі дзядуля (ветэран Фінскай вайны) таксама даслаў бы свае віншаванні, як і мой эстонскі дзядуля з «Лясных братоў» разам з роднымі братамі маёй эстонскай бабулі, якія загінулі ад рук НКВД».

Аднак не ўсе ў Фінляндыі станоўча ставяцца да такой ініцыятывы. Helsingin Sanomat, вядучае выданне краіны, напісала, што некаторыя паведамленні пераходзяць мяжу паміж апраўданым маральным абурэннем і гневам. Каці Парпеі, выкладчык гісторыі Расіі, сказала газеце, што ў Фінляндыі адраджаецца стары «дух помсты».

Пасля ваеннага ўварвання расійскай арміі ва Украіну Фінляндыя, якая цягам дзесяцігоддзяў захоўвала нейтралітэт, падала заяўку на ўступленне ў НАТА, абвясціла аб павелічэннні выдаткаў на абарону на 2 млрд еўра і перадала Украіне 11 партый зброі (у тым ліку і супрацьтанкавыя ракеты) на суму каля 190 млн еўра. Насельніцтва краіны цалкам падтрымала такую палітыку, а 58% насельніцтва выступаюць за яшчэ большы рост бюджэтных расходаў на абарону.

Чытайце яшчэ:

Расія працягвае ракетны тэрор. У Дняпры ракета ўдарыла ў жылы дом — абваліўся цэлы пад'езд ФОТА

Абломкі ракеты ўпалі на тэрыторыі Малдовы

Клас
49
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0