Надвор'е будзе хмарным, прычым ноччу з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе чакаецца невялікі кароткачасовы снег. Удзень пераважна па заходняй палове краіны пройдуць дождж і мокры снег.

У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі прагназуецца туман.

На асобных участках дарог галалёдзіца. У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі будзе моцны парывісты вецер.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, днём — ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У Мінску чакаецца ўначы ад мінус 1 да плюс 1 градуса цяпла, удзень да плюс 3 градусаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1