Фота: jatimnetwork.com

Фота: jatimnetwork.com

Гэты малюнак здаецца непрыкметным, але за ім хаваецца аптычная ілюзія. Здаецца, што гэта проста дрэва на фоне аблокаў, але спрактыкаванае вока і гібкі розум дазволяць пабачыць больш дэталяў, абяцае onet.pl.

Паглядзіце на карцінку ніжэй і вызначце, колькі твараў на ёй схавана. Ці зможаце вы знайсці ўсе з іх менш чым за 15 секунд?

Калі адчуваеце, што не даяце рады, шукайце адказ пад анонсамі.

Ці заўважыце вы птушку на малюнку? Даём на гэта дзевяць секунд

Гэтая задача падобная да асабліва цяжкага задання на ЦТ. Ці можаце вы знайсці адказ?

Паспрабуйце рашыць гэту задачу ад французскага матэматыка

У дрэве схавана ажно 10 твараў, па 5 з кожнага боку. Калі вы здолелі знайсці іх усе менш чым за 15 секунд, віншуем, у вас цудоўныя здольнасці па канцэнтрацыі.

Фота: jatimnetwork.com

Фота: jatimnetwork.com

Калі ж усё не так радасна, скарыстайцеся нашымі парадамі наконт таго, як палепшыць сваю канцэнтрацыю:

  • звярніце ўвагу на той час дня, калі ваш мозг асабліва актыўны. Пастарайцеся вызначыць, што перашкаджае вашай канцэнтрацыі. Тады вы будзеце ведаць, калі вы выкарыстоўваеце здольнасці свайго розуму найлепшым чынам,
  • пазбягайце асяроддзя з занадта вялікай колькасцю фактараў, што адцягваюць увагу і раздражняюць. Напрыклад, падчас працы вы можаце ўключыць музыку, але не варта працаваць у пакоі, дзе працуе тэлевізар ці ідзе размова,
  • каб палепшыць працу мозгу, не забывайце рэгулярна піць вадкасць. Падыдзе вада або гарбата.
Клас
39
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3