Медалі Францыска Скарыны паводле гэтых дакументаў маюць атрымаць начальнік аддзела па асвятленні дзейнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ёсць такі ў структуры агенцтва) БелТА Уладзімір Мацвееў, ️загадчык аддзела навін культуры галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Міхаіл Равуцкі, саліст аркестра імя Жыновіча Андрэй Коласаў, галоўны рэжысёр Вялікага тэатра оперы і балета Ганна Маторная, саліст—вядучы майстар сцэны гэтага тэатра Дзмітрый Шабеця.

Падзяку Лукашэнка выказаў траім супрацоўнікам АТН: загадчыцы аддзела рэпарцёраў Анастасіі Бенедзісюк, ️ намесніцы загадчыка аддзела палітычных аглядальнікаў Ілоне Красуцкай, загадчыцы аддзела выпуску Ірыне Якаўлевай.

Таксама ён падзякаваў Святлане Кнутавай і Таццяне Рудакоўскай з «Другога нацыянальнага тэлеканала», Наталлі Ярэміч з БелТА, Вадзіму Шэпету з «Альфа-Радыё» і Дзмітрыю Галоўчыцу са СТБ.

Чытайце таксама:

Раней хацела жыць ва Украіне — цяпер расказвае, што там нацысты. Хто такая Анастасія Бенедзісюк, новы твар прапаганды

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4