Аляксей Стрэльнікаў. Фота з яго асабістай старонкі ў фэйсбуку

Аляксей Стрэльнікаў. Фота з яго асабістай старонкі ў фэйсбуку

«Праводжу вечарыну, прысвечаную выдатнаму тэатральнаму крытыку, рэжысёру, артысту, педагогу, тэатразнаўцу і літаратуразнаўцу Аляксею Стрэльнікаву, які трагічна загінуў 17-га снежня мінулага года. Усё заробленыя сродкі пойдуць сям’і Аляксея», — напісаў культурны дзеяч у сваіх сацсетках.

Васіль Дранько-Майсюк адзначае, што праграма вечара толькі фарміруецца, і прапануе ўсім, хто хоча далучыцца, выступіць, пісаць яму ў асабістыя паведамленні.

Намечаная дата вечара — 27 студзеня а 19.00. Месца — Варшава, Музей Вольнай Беларусі.

Тэатральны крытык і акцёр Аляксей Стрэльнікаў памёр у выніку няшчаснага выпадку 17 снежня. Яму было 39 гадоў.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0