У сэрцы Вільні стварылі скульптуру ваўка. Ён мусіць ахоўваць горад. Паводле легенды, жалезны воўк прысніўся вялікаму князю Гедыміну, калі той заначаваў на гары над Вяллёю. Святар Ліздзейка інтэрпрэтаваў сон як прадвесце таго, што тамака трэба збудаваць горад. 

Адзін з галоўных праспектаў сталіцы Літвы носіць імя Жалезнага Ваўка — Гележінё Вілко па-літоўску.

Фота: Delfi.lt

Фота: Delfi.lt

Сёлета на Ратушнай плошчы не ставілі яліны, а вырашылі стварыць святочную атмасферу з дапамогай снегавой скульптуры. Задумваліся і іншыя скульптуры, але праз пацяпленне яны пакуль не з'явяцца. У стварэнні снежных інсталяцый на Ратушнай плошчы ўдзельнічалі таксама дзетсадаўцы і школьнікі.

Вільня сёлета адзначае 700-годдзе. Князь Гедымін заснаваў горад у 1323 годзе.

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
1