Аун Сан Су Чжы. Фота: AP

Аун Сан Су Чжы. Фота: AP

У апошняй — ужо 15-й — справе супраць Аун Сан Су Чжы лаўрэатку Нобелеўскай прэміі міру зноў абвінавацілі ў карупцыі, а менавіта ў куплі верталёта для аказання дапамогі ў раёнах стыхійных бедстваў і яго выкарыстанні нібыта ў асабістых мэтах. Судовы працэс быў цалкам закрыты для публікі, а пра вердыкт інфармагенцтвам распавяла ананімная крыніца.

Аун Сан Су Чжы, якая да лютага 2021 года была дэ-факта кіраўніком М'янмы, страціла ўладу ў выніку перавароту, калі ваенная хунта зрынула грамадзянскі ўрад. Паплечнікі Аун Сан Су Чжы і незалежныя эксперты заяўляюць, што судовыя справы супраць экс-лідаркі краіны палітычна матываваныя, каб узаконіць захоп улады вайскоўцамі, паведамляе Euronews.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5